Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.03.2024

Вучэбныя зборы па падрыхтоўцы каманды горада Мінска

Працягваецца падрыхтоўка каманды горада Мінска да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"

Заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" прайшлі на базе ДУА "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска".

Албут Анастасія Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфармактыкі і радыёэлектронікі, правяла заняткі па наступных раздзелах мовазнаўства: "Мнагазначныя словы", "Амонімы", "Паронімы".

Чарнаброўкіна Наталля Уладзімірнаўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, правяла заняткі па падрыхтоўцы да комплекснай работы па беларускай мове і беларускай літаратуры.

Таксама заняткі вучэбных збораў прайшлі на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска".

Заняткі па падрыхтоўцы водгуку на мастацкі твор правяла Сцяшко Любоў Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 імя Ф.Скарыны г. Мінска".

Разделы сайта