Удзельнікі вучэбных збораў працавалі з навучальна-гульнявым інтэрактыўным комплексам "Ясь" пры паўтарэнні ведаў па марфалогіі і з інтэрактыўным комплексам "Цуды з праявамі" пры сістэматызацыі ведаў па фразеалогіі. Інтэрактыўныя комплексы распрацаваны Курыловічам Мікалаем Юр’евічам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска" і яго вучнямі.