На занятках вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура" практыкуецца работа ў парах, у групах, у форме прэзентацыі адказаў. Вучні праяўляюць актыўнасць, творчасць, дэманструюць добрыя веды па беларускай літаратуры.
Заняткі праводзіць Лойка Наталля Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гімназія № 35 г. Мінска".