Архив новостей

09.10.2014
11 кастрычніка 2014 года адбудзецца фінал гарадскога этапу конкурса юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“ у рамках рэспубліканскай акцыіі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

11 кастрычніка 2014 года, пачынаючы з 10.00. на базе УА “Сярэдняя школа № 19 г. Мінска” (вул. Залатая горка, 18) адбудзецца фінал гарадскога этапу конкурса юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“ у рамках рэспубліканскай акцыіі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Арганізатарам правядзення з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію па малой радзіме (адпаведна намінацыі). Юны экскурсавод павінен прэзентаваць экскурсію па сваёй мясцовасці і раскрыць адвольна выбраную тэму экскурсіі. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Гарады“ (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання); ”Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада“;

”Гарады раённага падпарадкавання“;

”Пасёлкі гарадскога тыпу“;

”Сельскія населеныя пункты“.

Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

– духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

– сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

– папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцеймалой радзімы;

– стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

– развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

– пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць.

 Аддзел краязнаўства МДТЭЦДіМ     

256 08 48

(29) 339 25 86  Ганна Сажнева