Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.04.2021

Гарадскі этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская Выцінанка»

31 сакавіка 2021 года адбыўся гарадскі этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская Выцінанка». Юныя майстры 10-16 гадоў выразалі з паперы кампазіцыі на тэмы «Дрэва жыцця» і «Букет»

Усе канкурсанты паказалі высокае майстэрства ў гэтым відзе мастацтва і заслужана атрымалі дыпломы ІІІ, ІІ, і І ступені. Лепшыя работы будуць экспанавацца на выставах дзіцячай творчасці ў мастацкай галерэі "Палац".

Пераможцы, узнагароджаныя дыпломамі І ступені:

Карамзін Данііл, 11 гадоў, узорная студыя саломапляцення і выцінанкі "Добры настрой" педагог Пазднякова Валянціна Васільеўна, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Мінска";

Юша Мія, 14 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах "Выцінанка" педагог Панамарэнка Алена Пятроўна, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Палац дзяцей і моладзі "Золак" г.Мінска"4

Бародзіч Вікторыя, 15 гадоў, узорная студыя саломапляцення і выцінанкі "Добры настрой", педагог Пазднякова Валянціна Васільеўна, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Мінска".

Яны пакажуць сваё майстэрства на Рэспубліканскім этапе 14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Пажадаем ім поспеху!

Вынікі гарадскога этапа Рэспубліканскага конкурса "Беларуская Выцінанка" >>>

Разделы сайта