Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.05.2021

III фестываль нацыянальных культур «Multi-Culti»

15 мая 2021 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі пры падтрымцы «Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур» прайшоў III фестываль нацыянальных культур «Multi-Culti»

У гэтым годзе фестываль сабраў пятнадцать калектываў, якія прадстаўлялі нацыянальныя дыаспары, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Танцавальныя нумары былі прадстаўлены фальклорным ансамблем армянскага танца "Эрэбуні",  калектывам традыцыйнай карэйскай культуры "Арыранг", малдаўскай дзіцячай танцавальнай групай "Луме", тэатрам танца "Тамазур", школай-студыяй класічнага індзійскага танца "Індзівары", школай фламенка "Магія танца", школа каўказскіх танцаў "Одлар" і ансамблем габрэйскага танца "Гіль Загав". З адзіночным танцам выступіў таксама прадстаўнік школы "Одлар" Васіль Астрамецкі.

Прадстаўніца танцавальнай групы "Луме" Кацярына Скачкова прачытала гледачам верш пра Малдову. Вакальная частка конкурсу была прадстаўлена беларускім выканаўцам Аляксандрам Свірскім, а таксама прадстаўнікамі ўкраінскай культуры Аляксандрам Валодчэнка, Марынай Герэлюк і Наталляй Папко.

Пасля святочнага канцэрта гледачоў чакаў майстр-клас па выкананні армянскіх нацыянальных танцаў, які праводзіў фальклорны ансамбль "Эрэбуні".

Фестываль прайшоў у атмасферы сяброўства і еднасці, удзельнікі яшчэ доўга не маглі разысціся пасля афіцыйнага заканчэння. Дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі планы на будучы год, а гэта значыць, што фестывалю быць!

Сустрэнемся на «Multi-Culti» у наступным годзе!

Разделы сайта