Мэта мерапрыемства – садзейнічаць удасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры як умовы забеспячэння якасці адукацыі.
З прывітаннем да філолагаў звярнулася дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 225 г. Мінска» Таццяна Уладзіміраўна Качан.
На секцыі былі разгледжаны наступныя пытанні:
"Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2025/2026 навучальным годзе" (Лапіцкая Таццяна Міхайлаўна, метадыст аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі ДУА «Акадэмія адукацыі»);
“Арганізацыя павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў другім паўгоддзі 2025 года" (Душэўская Валянціна Лявонцьеўна, метадыст упраўлення грамадска-гуманітарных і эстэтычных дысцыплін ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»);
"Прыёмы павышэння матывацыі вучняў да вывучэння беларускай літаратуры" (Астроўская Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза К.А.Шабана»);
"Роля навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура» ў павышэнні прафесійнай кампетэнцыі педагогаў" (Міронава Анастасія Валер’еўна, вядучы рэдактар рэдакцыі часопіса «Беларуская мова і літаратура»).
Жадаем настаўнікам поспехаў і пладатворнай працы ў новым навучальным годзе!



