Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2025

Вучэбныя зборы

Працягваюцца заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"

Заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" праходзяць з 10.02.2025 ва ўстановах адукацыі "Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска" і "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска".

Заняткі праводзяць:

Чарнаброўкіна Наталля Уладзімірнаўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук,

Албут Анастасія Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі,

Сцяшко Любоў Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска",

Баравая Таццяна Фадзееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 203 імя герояў 100-й ордэна Леніна стралковай дывізіі", кіраўнік каманды,

Лойка Наталля Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 35 г. Мінска імя Я. І. Міркоўскага".

Разделы сайта