Удзельнікі студыі наведалі этнаграфічны музей "Спадчына" ў гімназіі № 35 г. Мінска. Вельмі цікавую і пазнавальную экскурсію правяла Наталля Пятроўна Лойка, шчырая і добразычлівая гаспадыня музея, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 35 г. Мінска.
Заняткі ў студыі дапамаглі вучням знайсці новых сяброў, узбагацілі веды. "Мовы беларускай чароўныя гукі ў сэрцы маім назаўжды!" – гэтыя словы сталі для кожнага бліжэй.
