Заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" прайшлі на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска".
Заняткі па падрыхтоўцы да комплекснай работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" правялі:
Мачэль Алена Лявонцьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска";
Раманькова Юлія Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 10 імя Героя Савецкага Саюза П. Я. Галавачова";
Кендыш Наталля Антонаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 30 імя Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна г. Мінска";
Кочатава Людміла Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 13 імя Д. М. Карбышава г. Мінска".