У гэтым годзе тэма гасцёўні гучала так: "Смех без прычыны". Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі пісалі твор з гумарыстычным пафасам, які можа выкрываць недасканаласці сацыяльнага жыцця, чалавечыя заганы і недахопы (непавага да бацькоў, шкодныя звычкі, бюракратыя, залежнасць ад гаджэтаў, сацыяльны паразітызм, крывадушша, пляткарства, прагнасць, баязлівасць і г.д.). Усе аўтары змаглі праявіць свае літаратурныя здольнасці, крэатыўнае мысленне і акцёрскі талент, найлепшым чынам паказаць сваё першакласнае пачуццё гумару.
Дыпломамі былі ўзнагароджаны 14 аўтараў, граматамі – 19, падзякамі – 21 аўтар і 12 акцёраў. Яшчэ 10 удзельнікаў дадаткова былі адзначаны граматамі за пермогу ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя ўласнага твора".
Вынікі літаратурнай гасцёўні глядзіце па спасылцы тут >>>
Самыя лепшыя творы будуць апублікаваны ў часопісах "Бярозка" і "Вожык".
Віншуем усіх пераможцаў!
Куратар гасцёўні: Данілава Таццяна Аляксандраўна
Загадчык сектара РПІ: Карповіч Юлія Анатольеўна
Тэлефон: +37517 233 80 90