Архив новостей

18.03.2019
Як стварыць мабільны дадатак у школе?

  Навошта школе распрацоўваць свой мабільны дадатак? Галоўны і, напэўна, самы актуальны для настаўніка адказ — матывацыя вучняў. Сучасных школьнікаў часта называюць нецікаўнымі, абвінавачваюць у нежаданні шукаць новыя веды. Ды сацыёлагі ўжо даўно патлумачылі, што пакаленне Z, якое знаходзіцца ў адным кліку ад любой інфармацыі, проста не бачыць сэнсу ў чыстых ведах.

  Іншая справа — калі адказы на пэўныя пытанні дапамогуць вырашыць задачу, будуць адразу выкарыстаны на практыцы. У гэтым выпадку дзеці праяўляюць на зайздрасць добрыя навыкі пошуку інфармацыі і лепш яе засвойваюць.

  Стварыць такую сітуацыю дапамагае рэальны праект, які сапраўды зацікавіць вучняў. Мабільны дадатак — адзін з варыянтаў. Ён дазваляе школьнікам прымераць не адну прафесію, атрымаць патрэбныя сёння soft skills (так-так, зноў мы пра іх!) і адчуць сябе часткай сапраўднай кампаніі. А настаўнікам такая задума дапамагае паглыбіць вывучэнне сваіх прадметаў і паспяхова арганізаваць выхаваўчую работу. Як менавіта гэта працуе, расказалі педагогі гімназіі № 36 Мінска Ірына Пятроўна Бернат, Вераніка Рыгораўна Касіянчык і Яўген Барысавіч Сарокін.

Падрабязней на сайце газеты "Настаўніцкая газета"