Архив новостей

26.12.2016
Рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям"я» стаў адным з знакавых конкурсаў акцыі ў юбілейны год

“Мой род, мая сям’я”

  Рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям"я», які праходзіў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь з сакавіка па снежань 2016 года, стаў адным з знакавых конкурсаў акцыі ў юбілейны год (акцыя стартавала ў 2006 годзе).

  Фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям"і з гісторыяй свайго народу менавіта на гэта накіраваны конкурс акцыі.

  У конкурсе прынялі ўдзел 58 конкурсных матэрыялаў, прадстаўленных навучэнцамі з усіх рэгіёнаў краіны. Сталічны рэгіён быў прадстаўлены пераможцамі Мінскага гарадскога этапу конкурса, які праходзіў з 10 кастрычніка па 10 лістапада ў Мінскім дзяржаўным турысцка-экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі (6 конкурсных матэрыялаў).

  Рэспубліканскім журы адзначаны высокі змястоўны і інфармацыйны ўзровень прадстаўленных матэрыялаў, якія складаліся з уласнага радаводу, генеалагічнага дасье на кожнага прадстаўніка роду, апісання жыццядзейнасці сваякоў і важных для сям"і падзей ў храналагічнай паслядоўнасці, апісання сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій, матэрыяла па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду, карты-схемы з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

  Па выніках рэспубліканскага этапу ўдзельнікі конкурса “Мой род, мая сям’я” ад  г. Мінска ўзнагароджаны:

  Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  Паражнюк Алег, навучэнец 9 класа, Паражнюк Аляксей, навучэнец 8 класа ДУА«Сярэдняя школа № 1 г. Мінска»;

  Дыпломамі лаурэтаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  Жэлезняк Аляксандра, навучэнка 5 класа ДУА «Гімназія № 2 г. Мінска»;

  Амнуэль Алена, навучэнка 11 класа, Амнуэль Кацярына, навучэнка 7 класа ДУА«Сярэдняя школа № 20 г. Мінска».

  Юнцевич Лілія, навучэнка 4 класа, ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Мінска»;

  Нарбутовіч Марыя, навучэнка 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 133 г. Мінска»;

  Пісарык Улас, навучэнец 9 класа, Пісарык Маргарыта, навучэнка 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска».