Архив новостей

02.03.2016
14 красавіка 2016 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій

 14 красавіка 2016 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 110-годдзю творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 6-11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:  

  • Развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў;
  • выяўленне таленавітых школьнікаў, якія праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры;
  • папулярызацыя творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Тэматыка канферэнцыі:

  1. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» як мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства;
  2. Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў творах Якуба Коласа;
  3. Якуб Колас – дзіцячы педагог-выхавацель;
  4. Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі паэта;
  5. Тэма мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
  6. Народ у трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»;
  7. Родны кут Якуба Коласа (апісанне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа);
  8. Старонкі ваеннага жыцця Якуба Коласа;
  9. Якуб Колас як грамадскі і палітычны дзеяч;
  10.  Філасофія і алегорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа.

   Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная названым. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 7 красавіка 2016 года. Завочны ўдзел не дапускаецца.
Пачатак канферэнцыі – 12.00
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 11.00

  • Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
  • Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская - 284 15 84
  • Каардынатар канферэнцыі - вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка
  • 284 05 55, +375 29 735 51 37
  • fax: 284 19 40, 
  • e-mail: muzeyкolas@yandex.ru
  • www.yakubkolas.by