Архив новостей

11.8.2015
Книжная выставка в Президентской библиотеке Республики Беларусь "VIA SCIENTIARUM". Время работы экспозиции: по будням с 9.00 до 18.00, до 16 октября 2015 года включительно.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава „VIA SCIENTIARUM. (З гісторыі беларускай адукацыі)”, дзе прадстаўлены матэрыялы, якія захоўваюцца ў аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў. 
Рэтраспектыва экспазіцыі дае магчымасць прасачыць складаны і цікавы працэс развіцця адукацыі на беларускіх землях ад даўніх часоў да саракавых гадоў ХХ стагоддзя. 
На выставе прадстаўлены выданні, дзе асэнсоўваецца шматграннае значэнне асветніцкай дзейнасці Е. Полацкай, Ф. Скарыны, С. Полацкага не толькі для нашых зямель, але і для сусветнай гісторыі і культуры. 
Сярод экспанатаў выставы – “Памятная кніжка Магілёўскай дырэкцыі народных вучылішчаў”, якая датуецца 1890 г., навукова-педагагічныя працы вядомых аўтараў, даведачныя выданні аб адукацыйных установах, часопісы і інш. 
Наведвальнікі экспазіцыі маюць унікальную магчымасць убачыць разам шэраг матэрыялаў, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю і маюць гістарычную каштоўнасць.

Святлана Паўлавіцкая, галоўны
бібліятэкар аддзела старадрукаў і
рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай 
бібліятэки Рэспублікі Беларусь

Посетите сайт Президентской библиотеки Республики Беларусь