Архив новостей

10.12.2014
О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке проведения аттестации педагогических работников системы образования (кроме педагогических работников из числа профессорско-преподавательского состава учреждений высшего образования)

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лістапада 2014 г. № 163

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ад 22 жніўня 2012 г. № 101

     На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі

Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад

4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу

некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования»,

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў

сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага

складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджаную пастановай Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-

портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473; 13.05.2014, 8/28651), наступныя

змяненні і дапаўненне:

1.1. у пункце 6 словы «і пунктам 19» замяніць словамі «, пунктамі 19 і 201»;

1.2. у абзацы трэцім часткі першай пункта 18 словы «выпадку, які прадугледжаны

пунктам 20» замяніць словамі «выпадкаў, якія прадугледжаны пунктамі 20 і 201»;

1.3. у пункце 19:

1.3.1. у частцы першай:

словы «другой кваліфікацыйнай катэгорыі» замяніць словамі «другой і першай

кваліфікацыйных катэгорый»;

словы «першай, вышэйшай, а таксама» замяніць словамі «вышэйшай

кваліфікацыйнай катэгорыі і»;

1.3.2. у частцы пятай словы «пяць гадоў» замяніць словамі «чатыры гады»;

1.4. дапоўніць Інструкцыю пунктам 201 наступнага зместу:

«201. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадайніцтве кіраўніка

арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней

кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць

атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай

катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта

(старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), на

прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

     2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

              Міністр                                                                         С.А.Маскевіч