Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.10.2020

Літаратурная гасцёўня "Думаць вершы"

15 кастрычніка 2020 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылася літаратурная гасцёўня "Думаць вершы" для вучняў 6-11-х класаў. У літаратурнай гасцёўні прынялі ўдзел 66 вучняў (54 аўтара, 12 акцёраў) з усіх раёнаў г. Мінска

У гэтым годзе тэма гасцёўні гучала так: "Смех без прычыны". Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі пісалі твор з гумарыстычным пафасам, які можа выкрываць недасканаласці сацыяльнага жыцця, чалавечыя заганы і недахопы (непавага да бацькоў, шкодныя звычкі, бюракратыя, залежнасць ад гаджэтаў, сацыяльны паразітызм, крывадушша, пляткарства, прагнасць, баязлівасць і г.д.). Усе аўтары змаглі праявіць свае літаратурныя здольнасці, крэатыўнае мысленне і акцёрскі талент, найлепшым чынам паказаць сваё першакласнае пачуццё гумару.

Дыпломамі былі ўзнагароджаны 14 аўтараў, граматамі – 19, падзякамі – 21 аўтар і 12 акцёраў. Яшчэ 10 удзельнікаў дадаткова былі адзначаны граматамі за пермогу ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя ўласнага твора".

Вынікі літаратурнай гасцёўні глядзіце па спасылцы тут >>>

Самыя лепшыя творы будуць апублікаваны ў часопісах "Бярозка" і "Вожык".

Віншуем усіх пераможцаў!

Куратар гасцёўні: Данілава Таццяна Аляксандраўна

Загадчык сектара РПІ: Карповіч Юлія Анатольеўна

Тэлефон: +37517 233 80 90

Разделы сайта