Архив новостей

30.03.2018
29 сакавіка 2018 года на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум «Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі»

  У Год малой радзімы ў мэтах выяўлення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы педагагічных работнікаў па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці, фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці 29 сакавіка 2018 года на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум «Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі».

  Удзельнікі форуму пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам краязнаўчай дзейнасці, заслухалі выступленні навукоўцаў і педагогаў-краязнаўцаў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзелі шляхі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі па далучэнні моладзі да пазнання сваёй малой радзімы.

  Вопыт сталічнай краязнаўчай работы прэзентавалі Лойка Наталля Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 35 г. Мінска», Тарасава Марына Віктараўна, настаўнік геаграфіі ДУА «Гімназія № 1 г. Мінска», Скрыпко Валянціна Васільеўна, настаўнік матэматыкі, кіраўнік пошукавага атрада ДУА «Сярэдняя школа № 125 г.Мінска».

  Таксама ўдзельнікі форуму наведалі выставу «Вытокі малой радзімы», якую прадставілі навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Мінска:

«Я і мой род». Інтэрактыўнае прадстаўленне роду Паражнюкоў. (навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Мінска»)

«У акенца тваё». Духоўная спадчына малой радзімы. (Савет Народнага літаратурнага музея Пімена Панчанкі ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска»);

«Назвы родныя здавён…». Тапанімічныя даследванні малой радзімы. (навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 60 г. Мінска»).

  Прэзентацыя краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў і ўдзел педагогаў г. Мінска ў рэспубліканскім краязнаўчым форуме былі арганізаваны УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

  У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускага фонду культуры, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго болей 60 чалавек.