Архив новостей

22.02.2018
20 лютага 2018 года ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (аддзел краязнаўства) на базе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі арганізавана мерапрыемства «Роднай мовы пералівы ... », прысвечанае Дню роднай мовы

  Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага з 2000 года.

  Мерапрыемства праводзілася ў адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з установамі сацыякультурнай сферы (праект «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць»).

  Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі г. Мінска і члены саветаў музеяў, выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры сталі глядачамі спектакля «Беларусь. Дыдактыка» і атрымалі магчымасць творчай сустрэчы з народнай артысткай Беларусі Таццянай Рыгораўнай Мархель, якая распавядала пра цікавыя факты свайго жыцця, творчасці і адказала на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.