Архив новостей

19.02.2018
ІНФАРМАЦЫЯ аб выніковасці ўдзелу ўстаноў адукацыі г. Мінска ў конкурсах рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

  У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) на 2016 – 2018 гг. і палажэннем аб правядзенні мерапрыемстваў Акцыі ў 2017 годзе былі разгледжаны конкурсныя работы пераможцаў абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсаў:

даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі; аграбіялагічнага конкурсу «Юны натураліст»;

творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце»;

творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»;

фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь».

  Навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Мінска, якія сталі пераможцамі гарадскіх этапаў конкурсаў, прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскіх конкурсаў.

  Рэспубліканскае журы разгледзела справаздачныя матэрыялы і вочныя прадстаўленні навучэнцамі конкурсных работ і прыняло рашэнне.

  Выніковасць работ, прадстаўленных установамі адукацыі г. Мінска наступная:

Аляшкевіч Аляксандр, Марозаў Мікіта, Стоцкі Ілля, Хахлоў Антон, навучэнцы 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 60 г. Мінска» (кіраўнікі Крыловіч Л.В., Хахлова А.Г.) узнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у конкурсе даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

Вяціорац Ірына, навучэнка 11 класа ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска» (кіраўнік Бародзіч Т.С.)узнагароджана дыпломам IІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у конкурсе даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

Хмялеўская Вікторыя, Каўбаса Марына, Сарока Вікторыя, навучэнкі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска» (кіраўнікі Холеў С.Б.) узнагароджаны дыпломам лаўрэатаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства у конкурсе даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

Зікрач Ян, навучэнец ДУА «Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля» (кіраўнік Скепко І.В.) узнагарожданы дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у конкурсе творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця».

  Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за даследчую дзейнасць і актыўны ўдзел у конкурсе творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» узнагароджаны:

Бельчыкаў Аляксандр, навучэнец ДУА «Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 3 машынабудавання» (кіраўнік Сахончык І.В.);

Цымановіч Дар’я, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» г. Мінска» (кіраўнік Арцюшэўская І.В.);

Пічугін Ягор, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 56 г. Мінска» (кіраўнік Пічугіна М.Я.).


Удзел навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мінска ў рэспубліканскай навукова-практычная канферэнцыя «Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння вучняў да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці»