Архив новостей

15.12.2017
27 снежня адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці"

  У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год, у мэтах фарміравання ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы 27 снежня 2017 года ў рамках форуму "Юные исследователи - науке" праводзіцца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці" (далей - рэспубліканская канферэнцыя).

  Рэспубліканская канферэнцыя праводзіцца Установай адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

  У рэспубліканскай канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы ўстаноў агульная сярэдняй і дадтковай адукацыі дзяцей і моладзі - аўтары работ, якія вызначаны па выніках першага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ "Тапаніміка роднага краю".

  Адкрыццё рэспубліканскай канферэнцыі адбудзецца 27 снежня 2017 года ў 9.30 у зале паседжанняў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корпус 2.

  Заезд удзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыі - 26 снежня да 16.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Лук'яновіча, 18 (Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства").

  Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім накіраваць дэлігацыі навучэнцаў устаноў адукацыі ад абласцей (горада Мінска) - пераможцаў абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу.

  Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(017) 2370633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).